Пракуратура нагадала актывістам «Маладога Фронта» пра артыкул 193-1 КК
- 29.12.2009, 11:23
Пракуратура вынесла папярэджанне кіраўніцы берасцейскага аддзялення «Маладога фронта» Юліі Пашко.
Дэмакратычная актывістка атрымала позву з'явіцца ў Берасцейскую абласную пракуратуру. «Па прыходзе ў пракуратуру мне далі падпісаць папярэджанне, што за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі я магу быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці. Было вельмі нечакана, што ў той час, калі Мінюст заяўляе пра магчымую адмену артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса, пракуратура выдае папярэджанні падобнага зместу», - кажа Юлія Пашко.
Раней актывіст «Маладога Фронта» Міхась Іллін таксама атрымліваў падобнае папярэджанне.
Пачынаючы з 2006 года, 17 актывістаў дэмакратычных арганізацый былі прызнаныя вінаватымі па артыкуле 193-1 УК і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе пазбаўлення, абмежавання волі і буйных штрафаў. У Еўропе гэты артыкул лічыцца антыканстытуцыйным.