BE RU EN

У Саратаве затрымалі студэнта-медыка за распаўсюд інфармацыі пра лёгачную чуму

  • 3.12.2009, 16:27

Міліцыя затрымала ў Саратаве студэнта аднаго з мясцовых вну па падазроне ў распаўсюдзе «чутак» пра нібы адзначаныя ў рэгіёне выпадкі лёгачнай чумы.

Яго дапамаглі шукаць супрацоўнікі ФСБ, паведаміла кіраўніца прэс-службы абласнога ўпраўлення ФСБ Таццяна Брэўс. Зараз вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы, адзначыў кіраўнік прэс-службы ГУУС па Саратаўскай вобласці Аляксей Ягораў.

У распаўсюдзе «чутак» западозрылі студэнта Саратаўскага медыцынскага універсітэта, а выйшлі на яго супрацоўнікі праваахоўных органаў, займаючыся маніторынгам «Жывога часопіса», паведамляе NEWSru.com.

Падазраваны ў распаўсюдзе «чутак» напісаў: «Вынікі анатаміравання саратаўцаў, якія памерлі ад свінога грыпу, падобныя з апісаннем у медыцынскай літаратуры з вынікамі анатаміравання хворых на лёгачную чуму. Сёння ў Саратаве плануюць распыляць рэагенты супраць лёгачнай чумы з самалётаў». З яго кватэры канфіскаваныя ноўтбук і мадэм.

Губернатар Саратаўскай вобласці Павел Іпатаў папярэджваў, што асобы, якія распаўсюдзілі гэтыя «чуткі», будуць прыцягнутыя да адказнасці. Мэр Саратава Вячаслаў Сомаў таксама заявіў, што распаўсюд падобных «чутак» можа быць крымінальна пакаральны.

«З'яўленне падобных паведамленняў можа быць кваліфікавана як адна з формаў арганізацыі масавых беспарадкаў», - сказаў ён.

Апошнія навіны