BE RU EN

«Маршрутка» сутыкнулася з трактарам на трасе Менск-Мікашэвічы

  • 4.12.2009, 10:38

Пасажыры маршрутнага таксі, якое сутыкнулася з трактарам у Уздзенскім раёне, дастаўленыя ў рэанімацыю.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» ва УДАІ УУС Менскай вобласці.

«Мужчына і жанчына, якія былі пасажырамі маршрутнага таксі, што сутыкнулася з трактарам на трасе Менск-Мікашэвічы, дастаўленыя ў рэанімацыю», - удакладнілі ва УДАІ.

Папярэдне выяўлена, што кіроўца маршрутнага таксі, якое ехала з Менска ў Слуцк, адцягнуў увагу ад кіравання і здзейсніў наезд на трактар з прычэпам, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Узбуджаная крымінальная справа, паведамілі ва УДАІ.

Апошнія навіны