Ларыёнаў адмовіўся трэніраваць беларускую зборную па хакеі
- 4.12.2009, 13:02
Неаднаразовы пераможца чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў Ігар Ларыёнаў не будзе працаваць трэнерам-кансультантам зборнай Беларусі.
У інтэрв'ю расейскаму выданню «Спорт-экспрэс» Ігар Ларыёнаў паведаміў, што яму нядаўна паступіла прапанова на час Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ўвайсці ў трэнерскі штаб зборнай Беларусі на пасадзе трэнера-кансультанта.
«Прапаноўвалі стаць трэнерам-кансультантам (беларускай) алімпійскай зборнай. Але я адказаў ветлівай адмовай, -- заявіў Ігар Ларыёнаў. -- Для таго каб працаваць з камандай на такім хуткаплынным турніры, трэба вельмі добра - лепш, чым я - ведаць хакеістаў, іх магчымасці і стыль гульні. Таму ўсё, чым змог дапамагчы беларусам, - даў рэкамендацыі па іншых кандыдатах на пасаду трэнера-кансультанта».