BE RU EN

Сем’і загінулых пілотаў атрымалі страхоўку, але не даведаліся прычын катастрофы

  • 4.12.2009, 13:46

Страхавыя кампенсацыі сем'ям пілотаў знішчальніка Су-27УБМ1 Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча, якія загінулі 30 жніўня на авяішоў у Польшчы, выплачаныя.

Паводле падпісанай 24 жніўня дамовы, сума страхавога пакрыцця склала 30 тыс. даляраў на кожнага лётчыка, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, 24 жніўня былі падпісаны яшчэ дзве дамовы: першая — дамова добраахвотнага страхавання паветранага судна на 870 тыс. даляраў ЗША; другая — дамова добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў паветраных судоў з лімітам адказнасці перад трэцімі асобамі на 1 млн. даляраў ЗША.

Што да самалёта, то страхавая кампанія яшчэ чакае ад вайскоўцаў шэраг тэхнічных дакументаў. Пасля іх атрымання будзе прынята рашэнне пра выплаты.

Па трэцяй дамове прэтэнзій ні да ЗАСТ «Прамтрансінвест», ні да Міністэрства абароны Беларусі не было.

Матэрыялы расследавання катастрофы паступілі ў Мінабароны Беларусі з Польшчы 20 кастрычніка. На наступны дзень беларускія вайскоўцы паабяцалі, што пасля вывучэння і аналізу прадставяць матэрыялы грамадскасці.

Апошнія навіны