BE RU EN

Беларусы пікетуюць будынак ААН у Нью-Ёрку (Фота)

  • 8.12.2009, 9:27

6 снежня каля офіса Арганізацыі Аб'яднаных нацыяў прайшоў пікет супраць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Беларускага моладзевага руху Амерыкі, удзельнікі пікету нагадалі, што на працягу апошніх тыдняў у Беларусі адбылося некалькі падзеяў, «якія прымусілі ў чарговы раз звярнуць увагу на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі». Сярод такіх падзеяў – смерць у Мар'інай Горцы пры нявысветленых абставінах распаўсюдніка незалежнай прэсы Валянціна Доўнара. Выкраданне моладзевых лідэраў Яўгена Афнагеля, Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Уладзіміра Лемеша, выключэнне з ўніверсітэта прэс-сакратаркі «Маладога Фронту» Таццяны Шапуцькі, арышт у Менску ўдзельнікаў перформансу Ягора Баброва, Паўла Пракаповіча і Андрэя Кузьмінскага і іншыя факты ўціску за палітычныя погляды і перакананні.

Больш за 40 удзельнікаў пікету каля будынку ААН выказалі словы падтрымкі людзям, якія ў Беларусі змагаюцца за дэмакратызацыю. Скончылася мерапрыемства спевам беларускіх гімнаў «Пагоня» і «Магутны Божа».

Апошнія навіны