BE RU EN

Міс Даніі стала беларуска (Фота)

  • 8.12.2009, 12:45

Ліза Ленц, шматразовая чэмпіёнка Даніі і свету па таэквандо і Міс Данія 2008 нарадзілася ў 1986 годзе ў Беларусі, а ў 1997 годзе разам з бацькамі прыехала ў Данію.

Бацька Лізы звярнуўся да дацкіх уладаў з просьбай прадаставіць сям’і статус бежанцаў у сувязі з палітычным пераследам на радзіме. Аднак, як адзначае газета «Наша Ніва», дацкія ўлады пастанавілі, што сям’я Ленцаў абсалютна не мае дачынення да палітыкі і ў 2003 г. выслалі іх з краіны. Ленцы адмовіліся вяртацца ў Беларусь, і пасля кароткачасовага знаходжання ў Латвіі і Літве вярнуліся ў Данію.

Ліза Ленц толькі ў 2007 г. атрымала пастаянны від на жыхарства ў Даніі, і ў адпаведнасці з дацкім заканадаўствам пакуль не мае права на дацкае грамадзянства.

Апошнія навіны