BE RU EN

Да канца тыдня ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма

  • 8.12.2009, 14:02

Паводле дадзеных Гідраметцэнтра, увесь гэты тыдзень у краіне будуць ісці дажджы і мокры снег.

Адмысловыя засцярогі аўтамабілістам: туман і галалёдзіца ўскладняць паездкі.

Пакуль тэмпература паветра на 4 градусы вышэй за кліматычную норму (9 снежня ўдзень у Менску яна будзе вагацца ад 0 да +2).

Як паведамляе тэлеканал АНТ, ужо ў другой палове тыдня астудзіць Беларусь скандынаўскі вецер. Днём будзе падмарожваць да 7 градусаў, уначы слупок тэрмометра апусціцца да 10 градусаў ніжэй за нуль.

Апошнія навіны