Па росце коштаў Беларусь - у лідэрах
- 22.03.2009, 14:39
Рост спажывецкіх коштаў у Беларусі ў студзені-лютым (афіцыйна - на 5,4%) стаў самым высокім сярод краін былога СССР.
Аб гэтым сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
Ва Ўкраіне кошты выраслі за два месяцы на 4,4%, у Расеі — на 4,1%, у Латвіі — на 3,3%, у Літве — на 3%, у Казахстане — на 1,1%, у Кыргызтане — на 0,8%, у Таджыкістане — на 0,7%. У Грузіі кошты не змяніліся, у Арменіі — знізіліся на 0,7%, у Эстоніі — на 0,9%, у Малдове — на 1,1%, у Азербайджане — на 1,4%.
Па тэмпах росту коштаў у лютым Беларусь з 1,2% заняла трэцяе месца пасля Расеі (1,7%) і Ўкраіны (1,5%). У Латвіі кошты павялічыліся на 1,1%, у Казахстане — на 0,8%, у Кыргызтане, Літве і Таджыкістане — на 0,3%. У Эстоніі кошты знізіліся на 0,3%, у Азербайджане — на 0,8%, у Малдове — на 1%, у Грузіі — на 1,3%, у Арменіі — на 1,8%.
Няма дадзеных па Ўзбекістане і Туркменістане.
Варта ўлічваць, што дадзеныя па Беларусі - афіцыйныя. Рэальны рост коштаў у краіне значна вышэйшы.