BE RU EN

Нацбанк забараніў датэрміновае вяртанне сіндыцыраваных пазыкаў

  • 23.03.2009, 16:35

Нацбанк Беларусі ўвёў забарону на датэрміновае вяртанне субардынаваных крэдытаў, якія прыцягваюцца банкам і ўключаюцца у склад нарматыўнага капіталу банка.

Сцвярджаецца, што зроблена гэта «у мэтах набліжэння прудэнцыяльных патрабаванняў да банкаў да міжнародных стандартаў банкаўскага нагляду», перадае АФН.

Паводле пастановы рэгулятара ад 30 студзеня 2009 года, у адпаведных дамовах і (ці) дадатковых пагадненнях да іх не дапускаецца наяўнасць умовы пра магчымасць датэрміновага вяртання субардынаванага крэдыту (пазыкі).

Гэтае патрабаванне прымяняцца да дамоваў і дадатковых пагадненняў да дамоваў, якія будуць заключацца з 1 красавіка 2009 г., і не распаўсюджваецца на субардынаваныя крэдыты (пазыкі), прыцягнутыя раней за 1 красавіка 2009 г. і па якіх да 1 красавіка 2009 г. атрыманае станоўчае заключэнне Нацыянальнага банка аб уключэнні іх у разлік дадатковага капіталу. Пры ўнясенні зменаў і (ці) дадаткаў у дзейсныя дамовы пасля ўстулення ў сілу пастановы № 9 субардынаваныя крэдыты (пазыкі) могуць быць уключаныя ў разлік нарматыўнага капіталу банка толькі пры ўмове прывядзення дамоваў у адпаведнасць з нормамі гэтай пастановы.

Апошнія навіны