BE RU EN

Мінпрацы: Памер дапамогі па беспрацоўі не павялічаць

  • 26.03.2009, 14:03

Памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі пакуль застанецца на ранейшым узроўні, паведаміла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.

«На сёння пытанне перагляду памеру дапамогі па беспрацоўі не разглядаецца», - цытуе «Інтэрфакс» заяву Валянціны Каралёвай на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Нагадаем, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама Чэслаў Роўба на прэс-канферэнцыі 20 сакавіка заяўляў, што памер дапамогі па беспрацоўі «крыху нізкаваты» і «цалкам магчыма, будзе пераглядацца». З мэтай падвышэння дапамогі прапаноўвалася прывязаць яе да бюджэта пражытачнага мінімуму.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў цяперашні час у Менску складае 50-55 тысячаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны