У Беларусі зноў абрабавалі банкамат
- 3.04.2009, 12:03
Міліцыя шукае зламыснікаў, якія здзейснілі крадзёж буйной сумы грошай з банкамата ў Горках Магілёўскай вобласці.
Аб гэтым «Інтэрфаксу» паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«Зламыснікі выкралі ўначы з банкамата ў краме па вуліцы Вакзальнай у Горках больш за Br13 млн і больш за $1,3 тыс.», - удакладнілі суразмоўцы, дадаўшы, што «невядомыя ўначы пракраліся ў краму зрэзалі з завес дзверы сейфа і раскрылі банкамат з задняга боку».
Па дадзеным факце Горацкім РАУС узбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса, праінфармавалі ва УУС. Там таксама адзначылі, што гэта першае выкраданне фінансавых сродкаў з банкамата падобным чынам, здзейсненае ў Магілёўскай вобласці.