BE RU EN

Мэру Менска Міхаілу Паўлаву зрабілі сур'ёзную аперацыю?

  • 9.04.2009, 8:53

У Менскім гарвыканкаме пацвердзілі, што мэр Менска Міхаіл Паўлаў знаходзіцца ў лякарні.

Па інфармацыі «Беларускага партызана» старшыні Менгарвыканкама зрабілі складаную аперацыю па выдаленні пухліны мозгу.

Па інфармацыі выдання, мэр знаходзіцца ў 5-й менскай лякарні ў цяжкім стане. Лекары пакуль не робяць доўгатэрміновых прагнозаў, паколькі гаворка ідзе аб цяжкім дыягназе. Хвароба мэра стала абсалютнай нечаканасцю нават для яго бліжэйшых памочнікаў.

Нават у панядзелак на традыцыйнай планёрцы ніхто нічога не западозрыў, калі Паўлаў не прыйшоў на паседжанне. Аперацыю трымалі ў тайне. Адзначым, што афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

У той жа час «Еўрарадыё» звярнулася ў аддзел лістоў і прыёму грамадзян, каб запісацца на прыём да Міхаіла Паўлава. Але да мэра пакуль не запісваюць.

«Ён хварэе. Прыходзьце, будзем самі разглядаць вашае пытанне», -- сказалі ў аддзеле прыёму грамадзян.

Кіраўнік прэс-службы Менгарвыканкама Алена Лёгкая пацвердзіла, што Міхаіл Паўлаў знаходзіцца на бальнічным. «Але больш ніякай інфармацыі няма», — сказала яна.

У сакавіку гэтага года споўнілася дзевяць гадоў, як Міхаіл Паўлаў займае пасаду мэра беларускай сталіцы. Дзейнасць земляка Лукашэнкі на гэтай пасадзе (а нарадзіўся Міхаіл Паўлаў таксама ў Шклоўскім раёне) ацэньваюць па-рознаму, аднак, у Менгарвыканкаме ходзяць чуткі, што стан здароўя не дазволіць Паўлаву доўга займаць гэтую пасаду.

Апошнія навіны