У Варшаве ўшанавалі памяць беларускага генерала Булак-Балаховіча (Фота)
- 11.05.2009, 9:27
10 траўня таварыства «Беларуская Нацыянальная Памяць» у Варшаве адзначыла 69-ю гадавіну з дня смерці вядомага беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча.
Беларусы Варшавы сабраліся каля памятнай дошкі ў памяць генерала, запалілі свечкі, узгадалі пра яго славуты і трагічны лёс, а таксама ўшанавалі памяць нацыянальнага героя малітвай, паведамляе «Еўрарадыё».
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі серыю паштовак «Вядомыя асобы Берасцейшчыны», якая пачынаецца паштоўкай, прысвечанай жыццю і дзейнасці Булак-Балаховіча.
Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч у 1919-20 гг. змагаўсяя за незалежнасць Беларусі, загінуў у 1940 г. у акупаванай немцамі Варшаве, патрапіўшы ў засаду гестапа. Месца пахавання генерала невядомае, у савецкія часы яго імя было пад забаронай. У 1999 годзе дзякуючы высілкам яго ўнука, Станіслава-Мацея Булак-Балаховіча, у Варшаве была адкрытая памятная дошка ў гонар генерала, а на Павонскіх могілках была створаная сімвалічная магіла.
Унук генерала Станіслаў-Мацей Булак-Балаховіч
Сімвалічная магіла генерала Станіслава Булак-Балаховіча на Павонскіх могілках
Памятная дошка жаўнерам-балахоўцам на помніку «Барыкада абаронцаў Варшавы»