BE RU EN

Прадстаўнік брытанскай турфірмы: Два тыдні на Сэйшэлах таннейшыя, чым адпачынак у Беларусі

  • 11.05.2009, 10:49

Еўрапейцы канстатуюць, што Беларусь дагэтуль застаецца малапрывабнай для турыстаў.

Норберт Шыфер, прадстаўнік Каралеўскага таварыства абароны птушак, у 2010 годзе збіраецца прывесці ў Тураў брытанскіх турыстаў. У інтэрв'ю газеце «Туризм и отдых» ён падзяліўся сваімі разважаннямі аб турызме ў Беларусі.

«Нажаль, Беларусь вельмі дарагая краіна паводле шматлікіх параметраў. Пералёт з Лондану ў Менск прыкладна роўны кошту пералёту ў Нью-Ёрк, за яго таксама трэба плаціць немалыя грошы. Чалавек, які не валодае расейскай мовай, абавязкова павінен мець тут асоба для суправаджэння, інакш ён тут нічога не зможа арганізаваць, таму што ў вашай краіне мала хто валодае замежнымі мовамі, асабліва ў рэгіёнах. Кошт візы для брытанцаў таксама вельмі высокі».

Норберт Шыфер на ўласным досведзе пераканаўся, што адпачынак у Беларусі часцяком выходзіць даражэй, чым на шматлікіх экзатычных выспах.

«Аднойчы мы з сям'ёй палічылі, што два тыдні адпачынку на Сэйшэлах будуць таннейшыя, чым такі ж адпачынак падчас вандравання па Беларусі. Вядома, у Еўропе дастаткова людзей, якія гатовыя заплаціць за паездку немалыя грошы, аднак яны сапраўды чакаюць высокага ўзроўня камфорту і паслуг».

Апошнія навіны