BE RU EN

Адміністрацыйная адказнасць за «экстрэмісцкія» матэрыялы будзе прапісаная ў КаАП

  • 11.05.2009, 14:51

Такая норма змяшчаецца ў законапраекце «Аб занясенні дадаткаў і змен у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці».

Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў Сталай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях «палаты прадстаўнікоў».

«Дэпутаты» рыхтуюць папраўкі да прыняцця ў першым чытанні на вясновай парламенцкай сесіі. Паводле законапраекта КаАП дапаўняецца артыкулам, які ўсталёўвае адміністрацыйную адказнасць за выраб, распаўсюджванне і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеях няма складу злачынства. Такія правапарушэнні цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад 50 да 100, на юрыдычную асобу - ад 100 да 500.

Акрамя таго, у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях будзе дададзены новы артыкул, датычны адказнасці за прапаганду, публічнае дэмантрсаванне, выраб і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі. Гэтыя дзеянні мяркуюць накладанне штрафу да 10 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да 50 і на юрасобу - да 200. Пад нацысцкай сімволікай або атрыбутыкай разумеюцца сцяг, гімн, эмблема, вымпел, гальштук, нагрудны і апазнавальны знак Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Германіі або іхнія копіі. Разам з тым выкарыстанне такіх прадметаў у кінематаграфіі, выдавецкай і музейнай справе, тэатральным, цыркавым, выяўленчым мастацтве не з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, удакладнена ў законапраекце.

Апошнія навіны