BE RU EN

Звольненыя з-за крызісу працоўныя ўступаюць у незалежныя прафсаюзы

  • 11.05.2009, 15:39

У Гомелі дырэкцыя гандлёвага таварыства «Цэнтр» звольніла больш за 30 працаўнікоў крамы №14. На вуліцы разам з загадчыцай і прадаўцамі апынуліся прыбіральніцы і ахоўнікі.

Па сутнасці – без працы застаўся ўвесь калектыў. 24 прадаўца звярнуліся ў суд цэнтральнага раёна на неабгрунтаванае звальненне. Яны растлумачылі, што ў гэты раз адмовіліся выплачваць нястачу памерам у 25 мільёнаў рублёў, якая была ў чарговы раз выяўленая пры інвентарызацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

За юрыдычнай дапамогай прадаўцы звярнуліся ў рэгіянальнае прадстаўніцтва незалежнага прафсаюза РЭП, бо афіцыйны прафсаюз нічога не зрабіў, каб абараніць сваіх сябраў.

«Больш за дваццаць чалавек напісалі заявы на ўступленне ў наш прафсаюз, -- кажа прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка. -- Звяртае на сябе ўвага той факт, што раней, калі прадаўцы выплачвалі нейкія нястачы, дырэкцыя гандлёвага таварыства «Цэнтр» ніколі не звальняла па недаверы».

У судзе наймальніку прыйдзецца даказваць стаўленне кожнага звольненага да знойдзенай нястачы. У зваротным выпадку дырэкцыі прыйдзецца аднаўляць людзей на працу і выплаціць ім сярэдні заробак за вымушаны прагул».

Апошнія навіны