BE RU EN

Зяцю Зянона Ломаця «спісалі» адзін год турэмнага зняволення

  • 21.05.2009, 10:32

Былога начальніка службы спецыяльных мерапрыемстваў спецпадпаддзялення «Страла» МУС Беларусі Алега Рашчэню могуць амніставаць.

Пракурор прасіў, каб зяця старшыні Камітэта Дзяржкантролю Зянона Ломаця пасадзілі на дзевяць год. Менскі абласны суд накіраваў Алега Рашчэню ў калонію ўзмоцненага рэжыму на чатыры гады. А Вярхоўны суд Беларусі «прабачыў» зяцю высокапастаўленага чыноўніка яшчэ адзін год.

Не выключана, што да Алега Рашчэні будзе ўжытая амністыя. І праз некаторы час ён выйдзе на волю, піша «Беларускі партызан».

Нагадаем, што суд прызнаў зяця Ломаця Алега Рашчэню вінаватым у вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі і без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы; незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, спалучанай з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры, ажыццяёўленай арганізаванай групай; а таксама ў наўмысным, насуперак інтэрасам службы, здзяйсненні службовай асобай дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтэрасам, злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненымі з карыслівай зацікаўленасці і пацягнуўшымі цяжкія наступствы.

На працягу пяці год былому начальніку службы спецыяльных мерапрыемстваў спецпадпаддзялення «Страла» МУС Беларусі Алегу Рашчэні забаронена займаць кіруючыя пасады.

У дзяржбюджэт Рашчэня павінен заплаціць суму, якая перавышае 100 мільёнаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны