BE RU EN

У Польшчы прайшоў абавязковы іспыт па беларускай мове

  • 21.05.2009, 15:10

У іспыце па беларускай мове, які адбыўся ў гарадах Польшы, прынялі ўдзел больш за 200 вучняў.

Іспыт з'яўляецца чацвёртым абавязковым пісьмовым іспытам на атрыманне атэстату ў школах для беларускай нацыянальнай меншасці, перадае «Еўрарадыё».

У іспыце прынялі ўдзел215 вучняў двух ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляским і Гайнаўцы, а таксама 19 вучняў у Беластоку.

На Беласточчыне з пачатку года мовы нацыянальных меншасцяў вывучае 4 тысячы вучняў. З іх 3200 вучняў у 39 навучальных установах вывучаюць беларускую мову.

Апошнія навіны