BE RU EN

Лукашэнка адраджае КДБ савецкіх часоў

  • 21.05.2009, 17:44

Беларускі кіраўнік запатрабаваў ад Камітэта дзяржбяспекі ўзмацніць працу, у тым ліку, у сферы барацьбы з карупцыяй.

«Органы дзяржбяспекі павінны працаваць значна лепш, а роля і значэнне КДБ павінны быць узнятыя на тую вышыню, на якой яны знаходзіліся ў лепшыя савецкія часы», - заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню КДБ Вадзіма Зайцава, перадае «Інтэрфакс».

Кажучы аб пытаннях барацьбы з карупцыяй у органах дзяржаўнага кіравання, беларускі кіраўнік адзначыў, што «без навядзення парадку ў дзяржорганах мы не навядзем парадак у краіне».

Асаблівую ўвагу Лукашэнка звярнуў на неабходнасць дакладна прытрымлівацца яго патрабавання па забеспячэнні чысціні чэкісцкіх шэрагаў. У органах дзяржбяспекі не павінна быць месцы негатыўным фактам.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што «для кожнага сілавога ведамства ў Беларусі дакладна вызначаныя задачы і сферы адказнасці, і прэзідэнт ажыццяўляе няспынны кантроль за тым, каб на ўзроўні сілавых структураў ажыццяўлялася неабходнае ўзаемадзеянне».

Апошнія навіны