BE RU EN

За чатыры месяцы аб'ем грузаперавозак знізіўся амаль на 11%

  • 22.05.2009, 9:01

У Беларусі ўсімі відамі транспарта ў студзені—красавіку 2009 года перавезена каля 67 мільёнаў тон грузаў, што на 10,9% менш, чым за такі ж леташні перыяд.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Белстата, перавозкі грузаў аўтамабільным транспартам спецыялізаваных арганізацый, якія займаюцца камерцыйнымі перавозкамі, склалі 23,8 млн. тон, або 93% да ўзроўня студзеня—красавіка 2008 года.

Перавозкі грузаў чыгуначным транспартам за чатыры месяцы 2009 года скараціліся ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам на 13,2%. Пагрузка грузаў за гэты перыяд знізілася на 7%.

Пры гэтым тарыфы на перавозкі грузаў усімі відамі транспарта ў студзені—красавіку 2009 годы былі на 45,4% вышэй, чым за аналагічны леташні перыяд. У тым ліку тарыфы на перавозкі чыгуначным транспартам павялічыліся ў 1,8 раза, паветраным — на 15,3%, аўтамабільным — на 14,9%, унутраным водным — на 6%. Паніжэнне тарыфаў адзначанае толькі ў перавозках трубаправодным транспартам — на 4,5%.

Апошнія навіны