BE RU EN

У Кіеве адбыўся лыжны забег па асфальце на Кубак Лукашэнкі (Фота, відэа)

  • 4.05.2009, 16:33

Штогадовы фэст салідарнасці «Беларуская вясна» стартаваў у Кіеве.

Традыцыйна вясновы фэст адкрыў забег на лыжах па асфальце на Кубак Аляксандра Лукашэнкі. Дзясяткі ўдзельнікаў прабеглі дыстанцыю 50 метраў, пераможцаў узнагароджваў чалавек у масцы кіраўніка Беларусі, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Фэст «Беларуская Вясна» праводзіцца ўжо ў трэці раз. Сёлета ў Кіеве пройдуць канцэрты беларускіх музыкаў, выступы паэтаў, гастролі «Свабоднага тэатра».

Апошнія навіны