BE RU EN

Васілевіч: Чыноўнікі сталі больш карумпаванымі

  • 17.06.2009, 16:07

Генеральны пракурор прызнаўся, што працаўнікі сістэмы дзяржкіравання займаюць адну з лідуючых пазіцый па здзяйсненні карупцыйных злачынстваў.

Рыгор Васілевіч паведаміў, што ў Беларусі павялічваецца колькасць карупцыйных злачынстваў. «Адным з найгалоўных напрамкаў дзейнасці органаў пракуратуры з'яўляецца барацьба з карупцыяй. Так, за пяць месяцаў 2009 года (у параўнанні з 2008 годам) колькасць злачынстваў карупцыйнай скіраванасці павялічылася на 1,8%», - адзначыў Генпракурор.

У Беларусі са студзеня па май здзейснена амаль 1,6 тыс. (1,56 у 2008 годзе) карупцыйных злачынстваў, з іх - 483 (384) крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, 529 (511) фактаў хабарніцтва, 117 (162) злоўжыванняў уладай або службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе БелТА.

Паводле дадзеных Генпракуратуры, найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў гандлі - 268 (258); сельскай гаспадарцы - 193 (221); прамысловасці - 190 (230); у сістэме дзяржкіравання 164 (203), будаўніцтве - 139 (117); у сферы адукацыі - 121 (89).

Васілевіч паведаміў, што да крымінальнай адказнасці прыцягнута 421 (609) асоба, у тым ліку 28 прадстаўнікоў улады.

Апошнія навіны