BE RU EN

Украіна аднавіла экспарт электраэнергіі

  • 23.06.2009, 10:07

Пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь адноўленыя ў аўторак уначы.

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Міністэрства паліва і энергетыкі Фэнт Дзі, перадаюць «Украінскія Навіны».

«У выкананне дамоўленасцяў паміж прэм'ерам-міністрамі Ўкраіны і Беларусі Мінпалэнерга аднавіла камерцыйныя пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь», - сказаў ён.

Па ягоных словах, Нацыянальная энергетычная кампанія «Укрэнерга» са свайго боку дазволіла экспарт электраэнергіі ў Беларусь пасродкам двух высакавольтных ліній электраперадачы на мяжы з Беларуссю.

«Камерцыйныя пастаўкі пачаліся ў 00:00 23 чэрвеня. Паводле заяўкі кампаніі «Белэнерга» (Беларусь), да канца чэрвеня графік паставак уначы будзе складаць 130 Мвт, днём - 185 Мвт», - сказаў Дзі.

Прэс-сакратар нагадаў, што адпаведны кантракт на пастаўку электраэнергіі ў Беларусь быў складзены ў маі 2009 года паміж Дзяржаўным прадпрыемствам знешнеэканамічнай дзейнасці «Укрінтэрэнерга» і кампаніяй «Белэнэрга».

Апошнія навіны