Другі дзень у Менску не працуюць банкаматы: грошы нельга зняць з рахункаў
- 5.06.2009, 12:41
Сёння ў беларускай сталіцы не працавалі банкаматы «Беларусбанка».
Прычыны непаладак пакуль невядомыя. Але выклікае трывогу той факт, што ўчора, 4 чэрвеня, таксама адбыўся збой у працы банкаматаў. Машыны не працавалі на працягу 17 хвілін. Кліенты не маглі зняць наяўныя, а ў некаторых выпадках і здзейсніць плацяжы, паведамляе «Еўрарадыё». У некаторых кліентаў зніклі грошы з рахункаў.
Як паведамляе Першы канал Беларускага тэлебачання, сёння збой працягваўся даўжэй. Прычыны непаладак у «Беларусбанку» пакуль назваць не могуць.