Аляксандр Рыбак праспяваў «Купалінку» (Відэа)
- 14.07.2009, 18:34
Беларускую народную песню пераможца конкурсу «Еўрабачанне» Аляксандр Рыбак праспяваў падчас фестываля «Славянскі базар» у Віцебску.
Нагадаем, што Аляксандр Рыбак – беларус, які пражывае зараз у Нарвегіі. Ён быў вымушаны эміграваць з краіны з бацькамі ў пачатку 1990-х гг.
Раней Аляксандр Рыбак прызнаваўся ў інтэрв'ю СМІ, што ў дзяцінстве засыпаў менавіта пад «Купалінку». І спявак, і ягоная маці Наталля Рыбак сцвярджаюць, што выхоўваліся не толькі на класічнай музыцы, але і на беларускім фальклоры. Прынамсі, некалькі песень у дзяцінстве будучы спявак ведаў.
«Напрыклад, «Купалінку». Мама спявала мне яе, каб я заснуў», -- казаў Аляксандр Рыбак.