BE RU EN

Іржы Карас стаў Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Чэхіі ў Беларусі

  • 11.08.2009, 14:45

Чэшская Рэспубліка прыняла рашэнне падвысіць узровень свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў чэшскай амбасадзе ў Менску. Як адзначылі ў дыпмісіі, такое рашэнне прынятае «у адпаведнасці з задачамі знешняй палітыкі Чэхіі, а таксама пагадненнем з беларускім бокам».

Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прызначаны Іржы Карас, які раней з'яўляўся часовым павераным у справах Чэхіі ў нашай краіне. Да выканання функцыяў амбасадара ён зможа прыступіць пасля ўручэння даверчых граматаў Аляксандру Лукашэнку.

Паводле інфармацыі дыпмісіі, Іржы Карас нарадзіўся ў 1942 годзе ў сям'і ўрача. У 2007 годзе быў прызначаны консулам у Беларусі. Размаўляе на расейскай, нямецкай, ангельскай і французскай мовах. Захапляецца мастацтвам, прадметамі даўніны і яздой на конях.

Апошнія навіны