BE RU EN

Электрычнасць падаражэла амаль на 35%

  • 12.08.2009, 15:24

Белстат падлічыў, як змяніліся кошты ў Беларусі за апошні год, параўнаўшы кошты студзеня-ліпеня гэтага года з такім ж перыядам леташняга.

Высветлілася, што кошты на харчовыя тавары выраслі на 14,4%. Кошты вытворцаў прамысловай прадукцыі выраслі на 17,8%, а кошты на будаўніча-мантажныя працы ¬– на 15,6%. Як адзначае газета «Наша Ніва», тарыфы на грузавыя перавозкі выраслі практычна ў паўтары разы – на 44,5%.

Калі звярнуць увагу на канкрэтныя прадукты, можна даведацца, што больш за ўсё падаражэла рыба (21,5%), малако (22,7%), мука (29,3%), бульба (23,3%).

З прамысловых тавараў больш за ўсё выраслі кошты на медыкаменты (27,4%), касметыку (21,9%).

У жыллёва-камунальнай гаспадарцы істотна падаражэла электрычнасць (34,7%).

Апошнія навіны