BE RU EN

Сваякі загінулага беларуса хочуць знесці помнік Леніну

  • 14.08.2009, 14:11

Бетоннага Леніна, які прыдавіў насмерць хлапца з Гомельскай вобласці, гатовы прыбраць сябры і блізкія загінулага.

Трагедыя адбылася 10 жніўня на тэрыторыі школы ў гарадскім пасёлку Уваравічы (Гомельская вобласць). 21-гадовы хлопец залез на пастамент помніка Леніну (яго вышыня каля 5-7 м) і паспрабаваў павіснуць на выцягнутай наперад руцэ правадыра. У гэты момант адбылося абвальванне цяжкай канструкцыі. У выніку малады чалавек загінуў.

Літаральна на наступны дзень мясцовыя ўлады заявілі, што маюць намер аднавіць помнік-забойцу.

«З СМІ мы даведаліся, што мясцовыя ўлады хочуць аднавіць помнік-забойцу, - распавяла ў інтэрв’ю «Комсомольской правде в Беларуси» грамадзянская жонка загінулага хлапца Марыя. – Як так, мая дачка будзе хадзіць у школу і кожны дзень бачыць гэтую бандуру, якая забіла яе бацьку! І наогул, што Ленін у наш час робіць у двары школы? Урэшце рэшт, там гуляюць іншыя дзеці, на якіх ён можа зноў зваліцца. Калі помнік вырашаць пакінуць, мы і сябры Юры прыедзем на грузавіку і самі яго знясем!»

Грамадзянская жонка загінулага маладога чалавека зусім нядаўна нарадзіла ад яго дачку. Кажа, што роды праходзілі вельмі цяжка, і Юры пасля гэтага цэлы месяц прыходзіў да яе ў бальніцу. У ноч перад выпісваннем маладога чалавека насмерць прыдавіў помнік Леніну.

«Вельмі крыўдна, што мы не паспелі распісацца, і зараз дачцы не даюць прозвішча Юры, - хвалюецца дзяўчына. - А я і ягоная маці так гэтага хочам! Усе ведаюць, што мы з ім жылі, і што гэта ягонае дзіця. Спадзяемся, нам ўсё ж пойдуць насустрач, і дачка будзе насціь прозвішча бацькі».

Апошнія навіны