Пашыраны спіс прадпрыемстваў, якім забаронена пастаўляць прадукцыю ў РФ
- 18.08.2009, 11:37
Падставай такога рашэння стала выяўленне ў беларускай малочнай прадукцыі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.
Беларусь пашырыла спіс малочных і мясных прадпрыемстваў, якім забаронена пастаўляць прадукцыю у Расею. Як паведаміў Рассельгаснагляд са спасылкай на Дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі, да выключаных раней са спісу пастаўшчыкоў Дзятлаўскаму сыраробнаму заводу і Скідзельскаму масласырзаводу ААТ «Малочны свет» дададзеныя Бабруйскі мясакамбінат, Лунінецкі малочны завод, Кобрынскі масласырзавод, КУП ГМЗ N1.
Падставай такога рашэння стала выяўленне антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.
Па дадзеных Рассельгаснагляда, да гэтых забарон пастаўкі ў Расею прадукцыі жывёлагадоўлі былі дазволеныя 41 беларускаму прадпрыемству.