BE RU EN

У Валожынскім раёне МАЗ пераехаў калгасніка, які спаў

  • 19.08.2009, 10:07

Падчас абеднага перапынку працаўнік СПК прылёг адпачыць пад стогам сена.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Менаблвыканкама, пракуратура Валожынскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі начальніка ўчастка СВК «Лоск».

Па версіі праваахоўных органаў, 16 жніўня мужчына быў расціснуты коламі грузавіка «МАЗ» падчас абедзенага сну. Кіроўца машыны, якая перавозіла збожжа, не заўважыў чалавека, што спаў пад стогам саломы.

Датычнасць канкрэтнай аўтамашыны да гібелі чалавека была выяўленая па слядах пратэктараў.

Апошнія навіны