Падчас крызісу ў Менску адкрыюць гарналыжны цэнтр
- 28.08.2009, 11:39
Менскія ўлады адкрыюць ў беларускай сталіцы гарналыжны курорт і роварную дарожку.
Гарналыжны цэнтр знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Курасоўшчына і мае тры гары рознай вышыні - 100 м, 80 м і пакатую для дзяцей, паведамляе БелаПАН. Улады плануюць выкарыстоўваць гэты аб’ект не толькі ўзімку, але і летам, для чаго мяркуецца выкарыстоўваць штучны снег.
Яшчэ адной падзеяй у дзень горада ў Менску стане адкрыццё роварнай дарожкі, працягласцю 27 км. Яна працягнецца праз тры раёны сталіцы - Цэнтральны, Партызанскі і Ленінскі.
Адзначым, што ў 2009 годзе ў Беларусі будзе пабудавана 19 лядовых палацаў. На іх узвядзенне плануецца накіраваць 70 мільярдаў рублёў.
Гэта вызначана ўказам Лукашэнкі «Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2009 год».
Лядовыя палацы будуць узводзіць практычна ва ўсіх абласцях рэспублікі. На іх будаўніцтва будзе вылучана 70 мільярдаў беларускіх рублёў.