BE RU EN

Беларус стаў абсалютным чэмпіёнам свету па версіі тайскага боксу К-1 MAX

  • 31.08.2009, 16:04

Зміцер Шакута абараніў тытул абсалютнага чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па папулярнай версіі тайскага боксу К-1 MAX у вагавай катэгорыі да 77 кілаграмаў.

Турнір праходзіў на найбуйнейшай у Еўропе арэне Laszlo Papp Arene у Вугоршчыне. Пра гэта «Минск-Новости» паведамілі ў Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайскага боксу.

У пяціраўндавым паядынку менскі баец Зміцер Шакута адолеў француза Грэгары Чопліна. Такім чынам, падапечны Генадзя Капшая стаў 14-кратным чэмпіёнам свету. Наступны турнір у Зміцера ў верасні. У Казані менчук выступіць у фінале спаборніцтваў па версіі ТNА на Кубак Tatneft arena.

Апошнія навіны