BE RU EN

У клініку - пад аховай

  • 11.09.2009, 12:38

Перад паездкай Лукашэнкі ў шпіталь абмежавалі рух на вуліцах Менска.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння 6-ы гарадскі клінічны шпіталь Менска, на прыкладзе якога будуць разгледжаныя пытанні ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў аховы здароўя.

У межах наведвання 6-га шпіталя Лукашэнка азнаёміцца з укараненнем сучасных тэхналогіяў, якія ўжываюцца ў тэрапеўтычным, рэнтгеналагічным, эндаскапічным аддзяленнях гэтай установы аховы здароўя. Плануецца таксама, што кіраўніку дзяржавы распавядуць пра абсталяванне гарадскога клінічнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі, які размяшчаецца ў 6-м клінічным шпіталі беларускай сталіцы.

Для простых менчукоў гэтая паездка зноў сталася прычынай перакрыцця некалькіх сталічных вуліцаў, прылеглых да шпіталя. Таксама з самай раніцы забароненая паркоўка ўздоўж вуліцаў, якія знаходзяцца на пад'ездах да клінікі - пр. Машэрава (былой Варвашэні), Казлова, Даўгабродскай і іншых. Гэтыя вуліцы і прылеглыя да іх двары, якія таксама ўзмоцнена расчышчаюць, знаходзяцца пад узмоцненым міліцэйскім назіраннем.

Апошнія навіны