BE RU EN

Сёлета БДУ пакінуў палову студэнтаў без інтэрнатаў

  • 11.09.2009, 13:35

У новым навучальным годзе месца ў інтэрнаце здолелі атрымаць 5,5 тысяч студэнтаў Белдзяржуніверсітэта, альбо каля 50% тых, хто мае патрэбу ў жыллі.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар студэнцкага гарадка БДУ Міхаіл Чарапеннікаў, 25% месцаў адданыя першакурснікам, яшчэ 20% - замежным студэнтам, але на астатнія 55% месцаў студэнтаў засялялі ў парадку чаргі.

Дырэктар студгарадка адзначыў, што не ўсім замежным студэнтам прадстаўляюцца месцы ў інтэрнатах.

- Абавязковаму засяленню сярод замежнікаў падлягаюць студэнты падрыхтоўчага і першага курсаў, - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне, чаму сёлета некаторыя беларускія студэнты, якія пражылі некалькі гадоў у інтэрнаце, пазбавіліся такой магчымасці, Чарапеннікаў патлумачыў, што гэта звязана з пагаршэннем іх паспяховасці.

Аднак, як сцвярджаюць некаторыя студэнты, іх высяленне з інтэрнату не звязана з узроўнем паспяховасці.

- У мяне быў высокі сярэдні бал: 9,8 – за зімовую сесію і 9,2 – за летнюю, - расавяла БелаПАН студэнтка 4-га курса факультэта журналістыкі БДУ Людміла Мінкевіч. – Апроч гэтага, я з’яўляюся старастай групы, удзельніцай навуковых канферэнцый і спартовых мерапрыемстваў. Мяне павінны былі засяліць, але ў студгарадку сказалі, што трэба засяліць 25% першакурснікаў.

Апошнія навіны