BE RU EN

Польшча выдаткуе больш за 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва новых дарог да Еўра-2012

  • 11.09.2009, 13:52

Актыўная падрыхтоўка да «Еўра-2012» праходзіць у суседняй Польшчы.

На дадзены момант у Польшчы ёсць тры асноўныя аўтамагістралі, працягласцю прыкладна ў 1000 км. Урад падпісаў кантракты на будаўніцтва больш за 1000 кіламетраў новых дарог, паведамляе sports.ru.

Польшча гатовая выдаткаваць каля 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва дарог да Еўра-2012.

«Большасць краін скарацілі інвестыцыі ў дарожнае будаўніцтва, тады як Польшча ператварылася ў асноўнага інвестара рынку дарог у Еўропе. У нашых тэндэрах бяруць удзел некалькі кампаній з Азіі і Еўропы», – заявіў міністр інфраструктуры Польшчы Цэзары Грабарчык.

Апошнія навіны