У Грузіі не выключаюць увядзення візавага рэжыму з Беларуссю і Егіптам
- 11.09.2009, 14:16
Такія прагнозы робяцца ў сувязі з павелічэннем колькасці грузінскіх нелегалаў, якія імкнуцца трапіць праз Беларусь і Егіпет у краіны ЕЗ і Ізраіль.
Як заявіў днямі амбасадар Грузіі ў Польшчы Канстанцін Каўтарадзе, «за апошнія два месяцы беларуска-польскую мяжу перайшлі столькі ж нелегалаў, колькі за апошнія пяць гадоў – 2000 чалавек», паведамляе Радыё Свабода
Паводле паведамленняў грузінскіх СМІ, апошнім часам нелегалы спрабуюць трапіць у ЕЗ таксама праз беларуска-літоўскую і беларуска-латвійскую мяжу.
Таксама істотна павялічылася колькасць грузінскіх грамадзян, якія нелегальна спрабуюць трапіць у Ізраіль праз Егіпет.