Шустэр: Ва Украіне ёсць гарантыі непрыходу дыктатуры
- 11.09.2009, 15:15
У сувязі з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі вядомы тэлевядучы, журналіст Савік Шустэр у інтэрв’ю выданню «Корреспондент» распавёў, чаму ва Украіне не будзе дыктатуры.
Прапрацаваўшы шмат гадоў у Расеі журналіст адзначыў, што РФ заўжды будзе залежна ад нафты і газу.
«Але як вы патлумачыце, што самыя багатыя краіны – гэта краіны, дзе ёсць дэмакратыя. Расея – не дэмакратычная краіна. Яна не хоча сярэдняга класа. Значыць, яна будзе жыць без малога і сярэдняга бізнэсу. Значыць, яна абсалютна заўжды будзе залежыць ад нафты і газу. Калі б у Расеі была дэмакратыя, яна б дыверсіфікавалася, яна б не сядзела на гэтых дзвюх іголках», - адзначыў ён.
Па яго словах, Крэмль не будзе развіваць малы і сярэдні бізнэс, бо гэта палітыка. «Рана ці позна прадпрымальнікі аб’яднаюцца ў нейкую палітычную сілу і складуць канкурэнцыю. Дзякуй Богу, што у Украіны няма столькі нафты і газу, і дзякуй Богу, што яна павінна будзе вырабляць усё сваімі рукамі. Нават калі ва Украіну прыйдзе дыктатар ці хтосьці стане дыктатарам, за кошт чаго ён будзе жыць? Што ён будзе прадаваць? Дзяўчат?», - запытаў Шустэр.
«Ён заявіў, што на метал альбо няма попыту, альбо існуе высокая канкурэнцыя. Кітай сёння вырабляе больш танны і якасны метал» -, заявіў ён.
На заўвагу «Корреспондента» аб тым, што у Украіны няма рэсурсу, каб стаць дыктатарскай краінай, Шустэр адрэагаваў, што у Украіны ёсць дзве гарантыі непрыходу дыктатуры.
«Першая – Заходняя Украіна, якая не пойдзе на гэта. Калі прыйдзе дыктатар, зразумела, што мы атрымаем сепаратызм Заходняй Украіны. Другая гарантыя – няма нафты. Значыць мусіць быць сярэдні клас. А сярэдні клас – гэта гарантыя адсутнасці дыктатуры», - дадаў ён.