BE RU EN

Менгарвыканкам – разбуральнік міфаў

  • 11.09.2009, 15:30

Менскія ўлады накіроўваюць нядбайных бацькоў працаваць на могілках і сметніках.

За мінулы тыдзень Менгарвыканкам двойчы разбурыў міф пра сацыяльна-скіраваную палітыку, якая праводзіцца ў краіне.

Для пачатку Менгарвыканкам прапанаваў выкінуць на вуліцу даўжнікоў за паслугі ЖКГ, а сёння – накіраваць нядбайных бацькоў на могілкі і сметнікі, піша АФН.

Так, нядаўна Менгарвыканкам прапанаваў увесці змены ў Жыллёвы кодэкс, якія дазваляюць высяляць уласнікаў за пазыкі па квартплаце без права прадстаўлення іншай жыллёвай плошчы. Апроч гэтага, менскія ўлады прапануюць скараціць тэрміны вынясення папярэджанняў пра высяленне да 1 месяца (зараз даўжнікам паведамляюць за 3 месяцы). Як меру па пагашэнні пазыкаў (зараз беларускім заканадаўствам забаронена ўтрымліваць у сукупнасці па ўсіх плацяжах больш за палову зарплаты).

Што ж тычыцца бацькоў, якія абавязаныя пакрываць дзяржаве выдаткі на выхаванне дзяцей, то такіх ў Менску зараз больш за 3 тыс. – яны пакрываюць каля 86% выдаткаў, паведамляе БелТА.

«І ўсё ж сярод гора-бацькоў знаходзяцца злосныя неплацельшчыкі і ўхілісты», - заявіла сёння намеснік старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Менгарвыканкама Алена Герасіменка.

Калі іх не задавальняюць добрыя месцы і вакансіі ў Менску, значыць, няхай капаюць ямы і разбіраюць смецце, - сказала яна. – Магчыма, такія меры прымусяць бацькоў павярнуцца тварам да сваіх дзяцей і адмовіцца ад згубнай звычкі алкагалізму.

Яна нагадала, што да нядбайных бацькоў можа ўжывацца такая мера, як адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак, адзначыўшы, што на гэты час іх накіроўваюць працаваць на могілкі і сметнікі.

Апошнія навіны