BE RU EN

Разбойнік са Шклова абакраў у цягніку пасажыраў

  • 11.09.2009, 15:38

Шклоўскі жулік краў у асноўным мабільныя тэлефоны і красоўкі.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, папярэднім расследаваннем Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ўзбуджаны тры справы па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) супраць 28-гадовага непрацуючага, раней судзімага за разбой жыхара Шклова.

9 верасня ў цягніку Баранавічы — Віцебск мужчына абакраў трох чалавек. У майстра Менскага дзяржаўнага каледжа швейнай вытворчасці з жаночай сумачкі, змешчанай на паліцы купэ, ён выкраў мабільны тэлефон і 75 тыс. рублёў, у студэнта 2-га курсу БАТУ — красоўкі, коштам 80 тыс. рублёў, у непрацуючага жыхара пасёлка Шуміліна — з кішэні спартовай курткі мабільны тэлефон коштам 580.000 рублёў.

Скрадзенае часткова адабранае. Падазраваны змешчаны ў ІЧУ.

Апошнія навіны