BE RU EN

БНФ «Адраджэньне» высяляюць з офіса ў Магілёве

  • 24.09.2009, 9:53

24 верасня гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці разгледзіць пазоў ЖРЭА Ленінскага раёна Магілёва ў дачыненні да ГА БНФ «Адраджэньне».

ЖРЭА патрабуе высяленні грамадскага аб'яднання з офіса ў Магілёве і выплаты арэнднай платы ў памеры 5 мільёнаў рублёў.

У той жа час кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначае, што па стане на 22 верасня БНФ «Адраджэньне» цалкам разлічылася са ЖРЭА і запазычанасці не мае.

«Паведамленне пра суд цалкам нечаканае: ніякіх праверак, неабходных перад судом, не праводзілася. Зрэшты, з гэтага офіса БНФ высяляюць з 2007 года. Праўда, у 2007 годзе падставы для высялення былі іншыя - хацелі перадаць памяшканне іншаму прадпрыемству. Тады мы здолелі дамовіцца са ЖРЭА, арэндную плату плацілі спраўна», - цытуе партыйная прэс-служба Кастусёва.

Апошнія навіны