BE RU EN

Беларускі рэжым баіцца незалежных судоў

  • 24.09.2009, 11:12

Улады заяўляюць, што не плануюць уводзіць у Беларусі інстытут суду прысяжных.

Пра гэта 24 верасня заявіў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч.

«Судовая сістэма Беларусі рэгулярна рэфармуецца, аднак такія новаўвядзенні, як, напрыклад, суд прысяжных, уводзіць не плануецца», - перадае «Інтэрфакс» словы Валерыя Калінковіча.

Ён таксама адзначыў, што сучасная судовая сістэма краіны цалкам адказвае патрабаванням часу, і падкрэсліў, што «для таго, каб нешта рэфармаваць, трэба пераканацца, што нешта працуе неэфектыўна».

«Мы ніколі не захапляліся рэформамі дзеля рэформаў», - дадаў В.Калінковіч.

Сайт www.charter97.org нагадвае, што ў цяперашні момант Аляксандр Лукашэнка сваімі дэкрэтамі вызначае паўнамоцтвы Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь (афіцыйна гэта называецца пашырэннем паўнамоцтваў), сваімі ўказамі прызначае і здымае суддзяў. Шмат якія суды над актывістамі беларускай апазіцыі праходзяць у закрытым рэжыме. На судовыя паседжанні часцяком не дапускаюць журналістаў, беларускіх і замежных праваабаронцаў. Суды выносяць палітычна матываваныя прысуды.

Так нядаўна ў Менску ў закрытым рэжыме прайшлі палітычныя працэсы над удзельнікамі мірнай акцыі «Не – расейскай акупацыі!», у выніку якой супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя і збітыя 17 актывістаў апазіцыі.

Апошнія навіны