BE RU EN

Юніёрская футбольная зборная Беларусі арыштавана за масавую бойку ў Польшчы

  • 24.09.2009, 15:42

Удзельнікі юніёрскай футбольнай зборнай былі затрыманы ў сераду ўвечары паліцыяй польскага горада Ілава.

Пра гэта «Интерфаксу» паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Польшчы.

«Факт затрымання грамадзян Беларусі за ўдзел у бойцы пацвярджаецца. Падрабязнасці інцыдэнта высвятляюцца, у Ілаву прыбылі прадстаўнікі беларускага кансуляту ў Беластоку, якія ў поўнай меры аказваюць прававую і консульскую дапамогу нашым футбалістам», - адзначылі ў амбасадзе. Там таксама дадалі, што ўсе затрыманыя – непаўнагадовыя.

Зараз затрыманыя змешчаныя ў адзін з гатэляў Ілавы, пачаліся судовыя слуханні па факце нанясення падлеткамі лёгкіх траўм жыхару Ілавы. Паводле словаў сведак, два мясцовыя жыхары ў стане алкагольнага ап’янення абразілі беларускага падлетка – чальца юніёрскай зборнай, пасля адзін з іх нанёс яму удар у спіну. Футбаліст адрэагаваў ударам у нос, пазней да бойкі далучылася ўся футбольная каманда. Мінакі выклікалі паліцыю.

У сераду ў Ілаве адбыўся футбольны матч паміж юніёрамі Польшчы і Беларусі, беларусы выйгралі з лікам 1:0.

Апошнія навіны