BE RU EN

Апазіцыянераў затрымалі за графіці «Не - карупцыі!»

  • 25.09.2009, 9:27

У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў «Маладога фронту» Максіма Ахрэменку і Андрэя Першыка.

Моладзевых актывістаў затрымалі за нанясенне графіці. Надпісы «Не - карупцыі!» з'явіліся на сцяне Баранавіцкага заводу станкапрыбораў, паведамляе сайт www.mfront.net.

Актывістаў апазіцыі адвезлі ў аддзяленне міліцыі і склалі пратаколы. Адміністрацыйныя суды над маладафронтаўцамі павінны адбыцца на працягу месяца.

Апошнія навіны