BE RU EN

Беларускія самалёты ў дрэннае надвор'е не ваююць

  • 25.09.2009, 11:32

Пасадка ваенных самалётаў на аўтадарогу, якая павінна была адбыцца 25 верасня, адмененая з-за пагодных умоваў.

У камандаванні віду Узброеных сілаў БелаПАН паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі метэаўмовамі прызначаная на 25 верасня ў межах вучэнняў «Захад-2009» пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі (АУД) МіГ-29УБ і Су-25УБ беларускіх ВПС і войскаў СПА адмененая.

Знішчальнік і штурмавік імітуюць заход на пасадку, пройдуць над дарогай на вышыні парадку 100 м, сказаў суразмоўца.

У палётах з выкарыстаннем АУД задзейнічаныя экіпажы 927-й знішчальнай авіябазы (Бяроза, Берасцейская вобласць) і 206-й штурмавой авіябазы (Ліда, Гарадзенская вобласць). Авіяцыйнае прыкрыццё раёна палётаў будуць ажыццяўляць верталёты Мі-24 181-й баявой верталётнай базы (Пружаны, Берасцейская вобласць).

Мэты мерапрыемства — адпрацоўка пытанняў выкарыстання ўчасткаў аўтамабільных дарогаў у якасці запасных аэрадромаў і аэрадромаў разгрупавання авіяцыі, падрыхтоўка лётнага складу да выканання палётаў з аэрадромных участкаў дарогаў.

У забеспячэнні палётаў будуць задзейнічаныя розныя вайсковыя часткі, падраздзяленні і службы ВПС і войскаў СПА. На асабісты склад падраздзяленняў войскаў сувязі ўскладзеныя задачы забеспячэння радыёсувязі, на падраздзяленні радыетэхнічных войскаў — радыёлакацыйны кантроль палётаў авіяцыі па зададзеных маршрутах, выдача радыёлакацыйнай інфармацыі на пункты баявога кіравання авіяцыяй. Падрыхтоўкай узлётна-пасадачнай паласы, запраўкай самалётаў, ажыццяўленнем маскіроўкі авіяцыйнай тэхнікі і сродкаў наземнага забеспячэння агульнага прымянення пасля пасадкі самалётаў будуць займацца падраздзяленні інжынерна-аэрадромнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

Апошнія навіны