BE RU EN

Узімку квартплата значна вырасце

  • 25.09.2009, 13:32

У сярэднім двухпакаёвая кватэра (48 квадратных метраў), дзе жыве тры чалавекі, у ацяпляльны сезон абыйдзецца беларусам у 163 тысячы рублёў.

Як паведамляе БелТА, улетку за такую ж па плошчы кватэру мы плацілі 106 тысячаў рублёў. Гэтыя лічбы адпавядаюць тарыфам, якія зацвердзіў урад у пачатку 2009 года.

Нагадаем, ацяпленне ў Беларусі ўключаюць пасля таго, як на працягу пяці дзён тэмпература паветра будзе менш за +8 градусаў.

У шпіталях, школах, дзіцячых садах і іншых сацаб'ектах ацяпленне уключаюць, калі сярэднесутачная тэмпература не перавышае плюс 10 градусаў.

Апошнія навіны