BE RU EN

Паўночная Карэя падаравала Афрыцы гіганцкі помнік (Фота)

  • 25.09.2009, 15:25

У Сенегале, адной з найбяднейшых афрыканскіх краін, працягваецца будаўніцтва гіганцкага манумента пад назвай «Адраджэнне Афрыкі».

Як адзначае вядомы блогер drugoi, скульптурная кампазіцыя вышынёй у 50 метраў знаходзіцца на высокім узгорку і мусіць сімвалізаваць сабой поспехі «чорнага кантынента» на шляху пазбаўлення ад шматвяковага прыгнёту белых людзей. Бронзавую сям'ю з маці, таты і малышом вырабіла Паўночная Карэя.

Сенегальцы кажуць, што тэрыторыя вакол помніка будзе ўяўляць сабой элітную турыстычную зону. Тут будзе пабудаваны пяцізоркавы гатэль, парк, музей, рэстарацыі і, нават падземная аўтастаянка. Помнік «Адраджэнне Афрыкі» увойдзе ў лік самых высокіх помнікаў свету, нараўне са Статуяй Свабоды і Эйфелевай вежай.

Апошнія навіны