BE RU EN

Актывіста АГП пратрымалі два гадзіны ў міліцыі за распаўсюд антыкрызісных улётак

  • 30.09.2009, 12:39

У гомельскага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова міліцыя канфіскавала інфармацыйныя матэрыялы «для правядзення экспертызы».

29 верасня ў Рагачове намесніца старшыні райвыканкама па ідэалогіі Рыма Ястрэмская з групай людзей затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова, паведамляе «Радыё Свабода».

Апазіцыянер раздаваў мінакам улёткі са зваротам да мясцовых уладаў вярнуць пенсіянерам, студэнтам, школьнікам і інвалідам ільготы на праезд у грамадскім транспарце.

Васіль Палякаў быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі. У яго ўзялі тлумачэнні, аформілі пратакол «агляду месца здарэння» і адпусцілі толькі праз дзве гадзіны. Таксама ў апазіцыянера былі канфіскаваныя ўлёткі на падставе «правядзенні экспертызы».

Апошнія навіны