BE RU EN

Мінюст паспяшаўся адмовіць у рэгістрацыі прафсаюзу «Разам»

  • 25.01.2010, 17:00

Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Мінюста з 23 студзеня, аднак 25 студзеня гэта рашэнне яшчэ не было нават падпісана.

Пра гэта «Белорусскому партизану» паведаміла старшыня прафсаюзу Ірына Яскевіч.

Паводле дакументаў, пададзеных у Міністэрства юстыцыі, заяўленая колькасць заснавальнікаў прафсаюза «Разам» складае 588 чалавек. У ходзе праведзенай праверкі міністэрствам сапраўднасці дакументаў, пададзеных для дзяржаўнай рэгістрацыі прафсаюзу «Разам», устаноўлена, што паводле пратаколаў агульных сходаў па вылучэнні дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд агульная колькасць асоб, якія прымалі ўдзел у сходах заснавальнікаў, склала 462 асобы.

Такім чынам, па колькасці заснавальнікаў прафсаюз «Разам» не адпавядае вызначанай заканадаўствам мінімальнай колькасці для яго стварэння (неабходна не менш за 500 чалавек), заяўляюць у Мінюсце.

Чыноўнікі сцвярджаюць, што ў якасці дэлегатаў, абраных на ўстаноўчы з'езд, пазначаны асобы, якія ў спісе заснавальнікаў прафсаюза не значацца. Устаноўлена таксама, што пры вылучэнні дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд прафсаюзу парушана вызначаная арганізацыйным камітэтам па стварэнні прафсаюза квота дэлегатаў.

На гэтай падставе Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Беларускага прафсаюзу «Разам».

Ірына Яскевіч заяўляе, што кіраўніцтва прафсаюза мае пярэчанні па ўсіх пунктах «абвінавачванняў».

Апошнія навіны