BE RU EN

Прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку перавялі ў менскае СІЗА

  • 26.01.2010, 10:32

Актывіста АГП перавялі з Бабруйскай калоніі ў менскі следчы ізалятар, дзе ён будзе чакаць паўторнага працэсу па сваёй справе.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў адвакат прадпрымальніка Дзмітры Лаеўскі.

«Сёння, магчыма, я яго наведаю, і тады буду ведаць падрабязнасці», -- заявіў адвакат.

15 снежня 2009 года Менскі гарадскі суд адмяніў прысуд Першамайскага раённага суда Менска па справе Андрэя Бандарэнкі і адправіў яго на паўторны разгляд.

Новы працэс павінен распачацца 1 лютага ў тым жа Першамайскім судзе. Між тым з канца лістапада Андрэя Бандарэнку трымалі ў Бабруйскай калоніі як асуджанага і за гэты час тройчы адпраўлялі ў карцэр, паколькі прадпрымальнік не прызнаваў сябе вінаватым і не падпісваў абавязальніцтва «стаць на шлях выпраўлення».

Згодна з адмененым прысудам Першамайскага суда, Андрэй Бандарэнка быў прысуджаны да 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці нібыта за крадзеж грошай у фірмы-заказчыка. Сваёй віны прадпрымальнік не прызнаваў і тлумачыў пераслед помстай за ўдзел у парламенцкіх выбарах 2008 года.

Апошнія навіны